3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Фестываль музыкі, інклюзіўная выстава для невідушчых людзей - культурны маршрут прапануе "Праменад"
Фестываль музыкі "Мінская вясна" вярнуўся на арт-радары сталіцы. Традыцыйна ён праходзіць у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Афіша аднаго з найстарэйшых айчынных музычных форумаў распісана да канца мая.
Музычны фестываль "Мінская вясна" запрашае зноў у Беларускую дзяржаўную філармонію.
Асноўнай тэмай форуму стане 80-годдзе Вялікай Перамогі. У праграме 40-га юбілейнага фестывалю канцэрты з удзелам вядучых калектываў, салістаў з Беларусі і Расіі.
6 красавіка пачуем шэдэўры Моцарта, Гуно і Леграна. Таксама прагучаць рэпертуары легендарных калектываў Metallica і Scorpions у суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Дырыжор і аўтар праекта – заслужаны артыст Беларусі Віктар Бабарыкін. За афішай фестывалю сачыце на афіцыйным сайце Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Душа чалавека як птушка. У складаныя моманты яна крычыць, у радасныя - спявае. Такую гісторыю распавядае персанальная выстава фатографа Анатоля Кухарчука ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.
На агляд публікі паўсотні чорна-белых здымкаў, зробленых за апошнія 10 гадоў. У фотаэкспазіцыі "Крык птушкі" 5 раздзелаў, якія адлюстроўваюць розныя перыяды жыцця аўтара.
Паглядзець, як мабільная фатаграфія ператвараецца ў глыбокае мастацкае выказванне, можна да 27 красавіка.
Дапоўнім арт-маршрут на выхадныя інклюзіўнай выставай для невідушчых людзей. "Нябесныя заступнікі" - такі праект прэзентуе Нацыянальны мастацкі музей Беларусі сумесна з расійскім музеем гісторыі рэлігіі. Да прагляду 8 рэльефных выяў праваслаўных святых.
Выстава працягнецца да 1 жніўня. У рамках інклюзіўнага праекта пройдуць заняткі для невідушчых людзей.