3.76 BYN
3.02 BYN
3.43 BYN
Фестывальны марафон "Маладзечна-2025" стартуе 10 чэрвеня
Чэрвень будзе аб'яўлены месяцам гісторыка-культурнага турызму ў Беларусі. Фестывальнае лета закране і Маладзечна. Зараз арганізатары традыцыйнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, які сёлета пройдзе ўжо ў 24-ты раз, дашліфоўваюць афішу. Мерапрыемства зойме пяць чэрвеньскіх дзён: з 10 па 14 чысло.
Ужо вядома: дудараўскі "Вечар" настане ў Маладзечне 11 чэрвеня. Пастаноўку Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы дадуць на сцэне мясцовага Палаца культуры. Плануе гастролі і заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Саладуха. Ён выступіць у дзень афіцыйнага адкрыцця форуму з прысвячэннем кампазітару Алегу Елісеенкаву.
А ў Мінску ідуць рэпетыцыі канцэртнага аркестра імя Фінберга з удзельнікамі нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў. Яго фінальны тур будзе трансліраваць у прамым эфіры Белтэлерадыёкампанія.
Фота БЕЛТА