3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Гісторыя для самых маленькіх. "Беларусьфільм" паказаў стужку пра дзяржсімвалы і святы краіны
Кінастудыя "Беларусьфільм" прапанавала новы анімацыйны праект "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар святаў". Карціна адаптаваная пад школьнікаў і дзяцей дашкольнага ўзросту.
Паказ пройдзе ва ўсіх абласных кінатэатрах, а пазней працягне сваё падарожжа па ўстановах адукацыі. Асобныя эпізоды будуць паказваць у кіно напярэдадні значных падзей перад сеансамі.
Праца над мультфільмам вялася каля года. Таксама зараз ідзе праца над стварэннем новай карціны аб Канстытуцыі, гербе і флагу Беларусі з элементамі інтэрактыўнасці.