3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
"Калыханка, "Бярозавы край", "Малінавы гай" - маэстра Васіль Раінчык адзначае 75 гадоў
Народны артыст Беларусі маэстра Васіль Раінчык адзначае вялікі юбілей - 75 гадоў. Яго "Калыханка" закалыхвала цэлыя пакаленні, а "Бярозавы край", "Малінавы гай" не сыходзілі з вуснаў мільёнаў. Спачатку музыка заваявала айчыннага слухача, а пазней - усю постсавецкую прастору. Васіль Раінчык стаў нязменным кіраўніком ансамбля "Верасы". Праз легендарную групу прайшлі больш за сотню маладых артыстаў - будучых зорак беларускай эстрады. Выказаць словы падзякі сабраліся яго вучні, калегі, прыхільнікі творчасці.
Васіль Раінчык больш як 30 гадоў на сцэне. Творчае даўгалецце кампазітара бачым у яго вучнях: Надзея Мікуліч, Ірына Дарафеева, Вікторыя Алешка і многія іншыя. Маэстра стаў заснавальнікам Тэатра эстрады, адкрыў кафедру эстраднай музыкі ва Універсітэце культуры і захаваў брэнд "Верасоў".