3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Хлопцам усе "Фактар.by" падуладныя: ці стане выключэннем пяты сезон талент-шоу

Інтрыга юбілейнага сезона самага папулярнага шоу Беларусі - "Фактар.by" - вырашыцца 23 студзеня. Позна вечарам стане вядома імя пераможца. Лёсы суперфіналістаў залежаць толькі ад тэлегледачоў. Кожны зможа падтрымаць свайго фаварыта падчас прамога эфіру.
Суперфінал традыцыйна адбудзецца на "Беларусь 1" у 20:45.
У барацьбе за званне пераможца сыдуцца прафесійны трактарыст, а зараз студэнт педагагічнага факультэта віцебскай ВНУ Клім Астрамовіч, жыхар Новага Урэнгоя эканаміст па адукацыі Ібрагім Карасаў, якога на радзіме называюць "ямальскім Павароці", а таксама ўраджэнка Гомельшчыны Аліна Гулевіч, якая гучна заявіла аб сабе на фестывалі "Вытокі" і нават паспела прайсці сцежкамі нацыянальных адбораў на "Славянскі базар".
Суперфінал шоу "Фактар.by" будзе ісці ў прамым эфіры. Артысты на біс выканаюць песні, з якімі прыйшлі на кастынг талент-шоу, і выступяць у тых жанрах, у якіх бачаць сябе на вялікіх сцэнах у будучыні.
Адразу пасля выступленняў адкрыюцца лініі вырашальнага галасавання. Выбраць свайго фаварыта можна будзе з дапамогай СМС або тэлефанавання, кошт аднаго - 50 капеек.
23 студзеня адразу пасля "Панарамы" не проста сочым за кульмінацыяй юбілейнага сезона, а выбіраемы новую зорку "Фактар.by"!















