3.71 BYN
2.94 BYN
3.46 BYN
"Цёмныя воды" з Маркам Руфала - ужо на VOKA ў беларускай агучцы

Анлайн-кінатэатр VOKA ад А1 выпусціў у беларускай агучцы фільм "Цёмныя воды" (Dark Waters). Гэтай прэм’ерай сэрвіс абнавіў сваю калекцыю "CINEVOKA - Кіно па-беларуску" і яшчэ раз нагадаў гледачам важную гісторыю з рэальнага жыцця, па матывах якой зняты экатрылер.
Фільм выйшаў у 2019 годзе і быў зняты на аснове артыкула The New York Times "Юрыст, які стаў найгоршым начным кашмарам DuPont". Галоўны герой стужкі - адвакат Роберт Білат, які працаваў карпаратыўным юрыстам хімічнага холдынгу DuPont, выступае з абвінавачваннем у судзе супраць сваёй былой кампаніі, што дзесяцігоддзямі цынічна труціла людзей. Ён вядзе гэтую справу амаль 19 гадоў. Але ці атрымаецца ў яго праліць святло на праўду?
Марк Руфала, выканаўца галоўнай ролі, быў настолькі захоплены гэтай гісторыяй, што асабіста звязаўся з Робертам Білатам, каб даведацца больш пра яго барацьбу і выкарыстаць атрыманую інфармацыю для стварэння сцэнарыя. У фільме таксама зняліся Эн Хэтэўэй, Цім Робінс, Біл Кэмп, Віктар Гарбер, Мэр Уінінгэм і Біл Пулман.

"Цёмныя воды" падрабязна расказваюць пра шкоду PFOA (перфторактанавой кіслаты), якая выкарыстоўваецца ў вытворчасці тэфлона, і яе ўздзеянне на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе, таму стужка прыцягнула ўвагу да экалагічных праблем. У фільме таксама ёсць эпізоды, дзе паказаны фатаграфіі рэальных людзей, якія пацярпелі ад забруджвання кампаніі DuPont, што робіць кінагісторыю яшчэ больш вострай і запамінальнай.
Фільм "Цёмныя воды" можна паглядзець у раздзеле "CINEVOKA - Кіно па-беларуску" ў анлайн-кінатэатры VOKA ад А1. Зараз у эксклюзіўнай калекцыі праекта даступна больш за 100 карцін у беларускай агучцы: ад усімі любімай класікі да самых гучных прэм'ер апошніх гадоў. Кантэнт створаны спецыяльна для платформы.