3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
"Мінскі джаз" пройдзе ў Белдзяржфілармоніі 31 студзеня і 1 лютага
Аўтар:Рэдакцыя news.by
37-ы "Мінскі джаз" пройдзе ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі.
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі імя Міхаіла Фінберга выступіць 31 студзеня і 1 лютага. У афішы два канцэрты - дзве розныя праграмы. Не абыдзецца без джазавай класікі і імёнаў першага эшалона, такіх як Ірвінг Берлін.
Хедлайнер - расійска-амерыканскі музыкант, трубач, кампазітар Віталь Галаўнёў - прадставіць у суправаджэнні аркестра папулярныя джазавыя стандарты ў новых аранжыроўках, а таксама ўласныя кампазіцыі. Акрамя гэтага, выступяць Ксенія Амельчанка (вакал) і Ігар Люты (саксафон).















