3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Па выніках конкурсу "Маладыя таленты Беларусі" выйдзе спецыяльная радыёпраграма
Больш за 100 фіналістаў і бясконцыя эмоцыі. Падведзены вынікі ХІІІ Рэспубліканскага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі".
Журы ацаніла больш за 400 работ. У 2024 годзе змяніўся ўзроставы цэнз канкурсантаў - прыняць удзел маглі дзеці, падлеткі, юнакі і дзяўчаты ад 10 да 18 гадоў, у залежнасці ад намінацыі. Іх спіс папоўніўся новай у гэтым сезоне - "кампазітарская творчасць".
Маладыя таленты Беларусі - гэта сапраўдны брэнд Беларускага радыё. Праект праводзіцца з 2009 года.
У 2024-м праект прайшоў пад знакам Года якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пераможцы прагучаць на FM-хвалях.
А па выніках конкурсу выйдзе спецыяльная радыёпраграма "Маладыя таленты Беларусі", якая ўключыць музычныя творы ў выкананні пераможцаў і ўладальнікаў спецыяльных прызоў.
Акрамя таго, святочны гала-канцэрт адкрыў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Беларускага радыё, якое адзначаць ужо праз год.