3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Пакістан вылучыў адразу 2 карціны на конкурсную праграму "Лістапада"
Дзень кіно Пакістана прайшоў у рамках Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".
У 2024 годзе Пакістан вылучыў адразу 2 карціны на конкурсную праграму. Фільм "Унікальная" пазмагаецца за золата "Лістапада" ў асноўным конкурсе гульнявога кіно, а фільм "Умро Айяр: Новы пачатак" прадстаўлены ў намінацыі "Кіно маладых".
Па-за конкурсам на Дні нацыянальнага кіно гледачам прапанавалі карціну "Суперзорка" пакістанскага рэжысёра Махамеда Эхтэшамуддзіна.
"Кіно са знакам якасці" - менавіта пад гэтым слоганам праходзіць кінафестываль "Лістапада". У 2024 годзе ён сабраў каля 130 карцін з больш чым 40 краін.
Нагадаем, у 2023 годзе Пакістан таксама прымаў удзел у фестывалі, дзе дэбютаваў з навінкамі "Камлі" і "Айк хай Нігяр".