3.78 BYN
3.00 BYN
3.43 BYN
Першы прамы эфір "Фактар.by" на новай сцэне. Эмоцыі ад шоу будуць яшчэ вастрэйшыя
Пад беларускім флагам чатыры сезоны запар вяшчае шоу "Фактар.by".
6 снежня вечарам глядзіце першы прамы эфір!
За перамогу ў самым рэйтынгавым музычным шоу краіны будзе змагацца тузін фіналістаў. Гэта прадстаўнікі, у тым ліку краін блізкага замежжа. У новым сезоне Белтэлерадыёкампанія дорыць тэлегледачам новыя ўражанні. Каманда змяніла сцэну - зараз яна стала амаль панарамнай, а значыць, кожнага з удзельнікаў убачым з усіх ракурсаў.
Шоу ствараецца беларусамі і на беларускай тэхнічнай базе. Дзякуючы новаму абсталяванню эмоцыі ад вырашальнага этапу шоу будуць яшчэ вастрэйшыя.
А дапамогуць выгадаваць артыстаў самыя сапраўдныя зоркі - настаўнікі праекта. У новым сезоне склад істотна абнавіўся. Дарэчы, журы таксама рыхтуе ўражлівы сюрпрыз для першага прамога эфіру.
Але вырашаць хто з фіналістаў працягне ўдзел у праекце, будуць па традыцыі тэлегледачы. Лёс новаспечаных артыстаў - у вашых руках. Прагаласаваць за свайго фаварыта можна будзе падчас прамога эфіру па адмашцы вядучых. Падтрымайце артыстаў, патэлефануйце або адпраўце СМС. Цана сімвалічная - 50 капеек.
Не прапусціце першы прамы эфір 6 снежня вечарам у 20:45 на "Беларусь 1".