3.79 BYN
3.00 BYN
3.42 BYN
"Песня Сірын" заваявала бронзавую ўзнагароду на кінафоруме "Залаты Віцязь"
Анімацыйная стужка кінастудыі "Беларусьфільм" атрымала перамогу на XXXIV Міжнародным кінафоруме "Залаты Віцязь".
"Песня Сірын" атрымала бронзавую ўзнагароду ў намінацыі "Лепшы анімацыйны фільм". Карціна паўнаметражная і доўжыцца 85 хвілін. Гэта гісторыя аб прыгодах двух школьнікаў у загадкавым сусвеце славянскіх міфаў. На вялікіх экранах стужку ўбачылі ў кастрычніку 2024 года. Мультфільм-фэнтэзі стаў першым беларускім анімацыйным фільмам у 3D-фармаце.
Дарэчы, "Песня Сірын" і яшчэ адна карціна вытворчасці кінастудыі "Беларусьфільм" - "Чорны замак" перамаглі на Міжнародным еўразійскім кінафестывалі ў Вялікабрытаніі. "Чорны замак" выйграў у намінацыі "Прызнанне".