3.72 BYN
2.86 BYN
3.40 BYN
Прадстаўнік ЗША гатовы выступіць на "Славянскім базары"
Амерыка едзе ў Віцебск на "Славянскі базар". Прадстаўнік ЗША на міжнародным конкурсе "Наша пакаленне" гатовы падаць заяўку на ўдзел у XXXV фестывалі мастацтваў.
У свае 10 гадоў Кінг Мур вяшчае на аўдыторыю ў мільён падпісчыкаў. Даў канцэрты ў 20-ці гарадах Амерыкі. А пра Беларусь даведаўся бліжэй дзякуючы трыумфатару дзіцячага "Славянскага базару", уладальніку Гранд-прэміі спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі Амаліі Сухан. Спявачка навучыла амерыканца і асновам беларускай мовы.
Юныя артысты пазнаёміліся ў Маскве ў творчых кулуарах расійскай ініцыятывы - конкурсу "Наша пакаленне". Нагадаем, яго суарганізатарам выступіла і Белтэлерадыёкампанія. Удзельнікі стрымалі абяцанне і, нягледзячы на адлегласці, працуюць зараз над сумеснымі трэкамі. Наша "матчына мова" ўжо ўплецена ў амерыканскія матывы. Амалія і Кінг ужо здымаюць кліп.
Магчыма, яго і пачуем летам на "Славянскім базары" ў Віцебску. Нагадаем, амерыканскі флаг ужо быў у парадзе краін - удзельніц Міжнароднага фестывалю мастацтваў у 2023 годзе.















