3.77 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Прагучаў фінал XXIV Фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2025"
У Беларусі адгрымеў XXIV Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. У праграме культурнага марафона - больш як 70 мерапрыемстваў.
Напярэдадні на Цэнтральнай плошчы адбыўся гала-канцэрт, які стаў прысвячэннем Уладзіміру Мулявіну. Удзел прынялі зоркі беларускай эстрады ў суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча.
Свята, якое аб'ядноўвае пакаленні і адкрывае новыя імёны на беларускай эстрадзе. Прагучаў фінальны акорд XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
Ярка і грандыёзна на сцэне Летняга амфітэатра ў Маладзечне адбылася цырымонія закрыцця фестывалю. 24-ю кропку паставіў гала-канцэрт. Гэты вечар быў прысвечаны падзяцы і глыбокай пашане да вялікага імя - Уладзіміру Мулявіна. Яго талент, увасоблены ў творчасці "Пясняроў", запусціў новую эпоху на беларускай эстрадзе.