3.82 BYN
2.77 BYN
3.24 BYN
Шоу "Фактар.by": 23 студзеня ў вырашальнай бітве пазмагаюцца трое фіналістаў
Шоу "Фактар.by" працягвае біць рэкорды па колькасці набраных галасоў. 17 студзеня на лінію шоу паступіла больш як 90 тысяч тэлефанаванняў. Гэта самы высокі вынік за ўсе пяць гадоў існавання праекта.
Чым бліжэй суперфінал, тым менш месцаў застаецца ў прамых эфірах. Па выніках галасавання гледачоў у намінацыі на вылет апынуліся Шамхал Хачатуран і Аліна Гулевіч. Галасы суддзяў падзяліліся. Фінальны голас падалі гледачу. Праект пакінуў падапечны Уладзіміра Громава Шамхал Хачатуран.
У вырашальнай бітве пачуем тройку фіналістаў. У суперфінале сустрэнемся з Клімам Астрамовічам, Алінай Гулевіч і Ібрагімам Карасавым. Галоўная інтрыга юбілейнага сезона шоу "Фактар.by" вырашыцца ўжо 23 студзеня. Імя трыумфатара даведаемся ў наступную пятніцу на канале "Беларусь 1" ва ўжо звыклы час - у 20:45.















