3.78 BYN
2.97 BYN
3.40 BYN
Стартаваў другі этап адборачнага тура на фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2025"
Музычная падзея, да якой рыхтуецца ўся краіна, - Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2025".
Стартаваў ужо другі этап. Адборачны тур набліжаецца да завяршэння. Засталося некалькі гарадоў, дзе выберуць годных прадстаўнікоў. На вакальным рынгу змагаюцца беларусы ва ўзросце ад 16 да 31 года.
Лепшых з лепшых выбіраюць 18 лютага ў Мінску. Тут адбіраць прэтэндэнтаў будуць у Канцэртнай зале "Верхні горад", старт у 14:00 . А 19 лютага адборачны дзень нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні адбудзецца адразу ў двух абласцях - Гродзенскай і Віцебскай. Прымуць удзельнікаў музычныя пляцоўкі Гродна і горада Чашнікі.
Фінальны акорд адборачнага этапа XXIV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі прагучыць 26 лютага ў Віцебскім рэгіёне, кропку паставіць горад Глыбокае.