3.77 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
У Міжнародны дзень роднай мовы - найважнейшыя словы пра самае роднае, пра наша, пра беларускае
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Мова - наймацнейшы інструмент захавання і развіцця нашай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны. Родная мова накладвае адбітак на кожнага чалавека з моманту яго нараджэння. Родная мова надзяляе чалавека асаблівым бачаннем рэчаў, якое не знікне нават калі чалавек пасля авалодае шматлікімі мовамі.
Паводле даных ААН, у свеце налічваецца каля 7 тыс. моў, з якіх 45 % знаходзяцца пад пагрозай знікнення, гэта значыць могуць у найбліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў.
Кожныя два тыдні ў свеце знікае адна мова, забіраючы з сабою цэлую культурную і інтэлектуальную спадчыну.
Таму нам, беларусам, важна захаваць сваю родную мову, бо ў гэтым наш менталітэт.
Пра гэта нагадваюць нам і вядучыя "Першага інфармацыйнага", якія цытуюць словы выдатных беларускіх дзеячаў культуры і мастацтва. Бо насамрэч "толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам".
Усе падрабязнасці - у відэа.