3.63 BYN
3.04 BYN
3.58 BYN
Першакурснікі БДУФК прабеглі крос разам з рэктарам ВНУ
Пачатак новага навучальнага года галоўная спартыўная ВНУ краіны паводле традыцыі сустрэла масавым забегам. На ўласным прыкладзе рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры Сяргей Рэпкін паказаў, наколькі важна займацца сваім здароўем і быць фізічна развітым чалавекам.
Зноў на базе лёгкаатлетычнага комплекса Універсітэта фізкультуры адбыўся крос, у якім калону ўзначаліў рэктар, а таксама вядомы трэнер і загадчык кафедры лёгкай атлетыкі Ігар Сівадзедаў. Спачатку ўсе ўдзельнікі правялі размінку, а затым адправіліся ў бок праспекта Пераможцаў, прабегліся вакол "Мінск-Арэны" і вярнуліся на стадыён. Такім чынам падкрэсліваецца выключная любоў ўніверсітэта да занятку спортам, а першакурснікі могуць адчуць сябе адзіным вялікім і дружным калектывам.