3.63 BYN
3.04 BYN
3.58 BYN
Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад Пятра Пархомчыка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад старшыні Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка.
Абмяркоўваўся ход палявых работ. У рэгіёне сёлета разлічваюць атрымаць каравай збожжавых (разам з рапсам) больш за 2 млн. 100 тыс. т. Гэта значна перасягне ўзровень мінулых гадоў, як і было абяцана вобласцю. Большая частка размовы была прысвечана ўраджаю наступнага года (сяўба азімых збожжавых, забяспечанасць угнаеннямі).
Аляксандр Лукашэнка ў размове з Пятром Пархомчыкам закрануў і тэмы прамысловасці. Раней, прызначаючы яго кіраўніком вобласці, Прэзідэнт даручаў не адыходзіць ад пытанняў галіны, бачыць, што адбываецца ў прамысловасці і падключацца да пытанняў, якія складана вырашаюцца, у тым ліку працаваць з дырэктарамі, дапамагаць маладому міністру.
Падчас даклада абмяркоўвалася, у прыватнасці, і праца флагманаў беларускай прамысловасці - МТЗ, Гомсельмаш, Беларускага металургічнага завода, буйных прадпрыемстваў Брэстчыны.
Асобна спыніліся на працы праблемных прадпрыемстваў. Яшчэ адзін блок пытанняў даклада - узаемадзеянне з кітайскімі партнёрамі, з якімі ў рэгіёна ёсць цэлы шэраг перспектыўных праектаў.