3.63 BYN
3.04 BYN
3.58 BYN
Фіналісткі "Міс Беларусь - 2025" наведалі Палац Незалежнасці
Аўтар:Аліна Лапо
Палац Незалежнасці зноў расхінуў свае дзверы для экскурсіі. Самую вядомую пляцоўку краіны наведалі фіналісткі Нацыянальнага конкурсу прыгажосці "Міс Беларусь - 2025" і арганізатары конкурсу - усяго практычна 100 чалавек.
Палац Незалежнасці 23 верасня апынуўся ва ўладзе прыгажосці! З Залы ўрачыстых цырымоній пачалося вялікае падарожжа па галоўным сімвале нашай дзяржаўнасці. Неўзабаве госці пачулі традыцыйнае прывітанне ад імя кіраўніка краіны (падрабязнасці ў відэа).