3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
У СНД з'явіцца новы міжнародны кінафестываль
У СНД з'явіцца новы міжнародны кінафестываль. З такой ініцыятывай выступіў Казахстан на пасяджэнні экспертнай групы ў Мінску.
У абмеркаванні ўзялі ўдзел прафесіяналы з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Выканаўчага камітэта СНД. Неабходныя дакументы рыхтуюцца для пацвярджэння на вышэйшым узроўні.
Папярэдняя назва кінафоруму - "Садружнасць". Гэта адлюстроўвае і агульную канцэпцыю. У праекце палажэння адзначана, што кінафестываль будзе праводзіцца з мэтай далейшага развіцця супрацоўніцтва дзяржаў - удзельнікаў СНД у галіне кінематаграфіі, а таксама папулярызацыі дасягненняў нацыянальных кінаіндустрый.
Кінафестываль плануецца праводзіць адзін раз на 2 гады па чарзе. Першы мяркуецца правесці ў Казахстане.