3.77 BYN
2.82 BYN
3.30 BYN
108 гадоў на варце бяспекі: прафесійнае свята адзначаюць унутраныя войскі Беларусі
18 сакавіка 108-ю гадавіну адзначаюць унутраныя войскі МУС Беларусі. Гэтая моцная структура - не проста пра дысцыпліну, падрыхтоўку, прафесіяналізм, але і пра доўг, самаахвярнасць і пераемнасць пакаленняў. Шчырыя словы падзякі кіраўнік дзяржавы адрасаваў ветэранам унутраных войскаў, адзначыўшы, што яны заклалі трывалыя традыцыі адданасці доўгу, прысязе і роднай зямлі, на якіх сёння выхоўваецца наша моладзь.
Барацьба са злачыннасцю, ахова важных дзяржаб'ектаў, устаноў і ліквідацыя выбухованебяспечных пагроз - гэта іх звыклыя будні. Быць шчытом сваёй краіны і апорай для грамадзян - сапраўднае прызначэнне байцоў спецыяльнага прызначэння. Ужо больш за стагоддзе яны абараняюць інтарэсы беларусаў. За мужнасць і баявое майстэрства самых лепшых узнагародзілі нагруднымі знакамі, падзякамі і граматамі (больш падрабязна - глядзіце відэа).















