3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Чысты чацвер - час навесці парадак у сабе: вымесці сваркі і крыўды з дома
Праваслаўны свет у чаканні Уваскрэсення Хрыста. 9 красавіка Чысты чацвер. Гэта не столькі час прыбірання ў жыллі, колькі матывацыя навесці парадак у сабе, а разам з пылам вымесці сваркі і крыўды з дома.
Вернікам рэкамендуецца далучыцца да набажэнстваў у храмах. На літургіі сёння ўспомняць Таемную вячэру, калі Збавіцель абмыў ногі вучням, раздзяліў з імі хлеб з віном, але прадбачыў, што сярод іх ёсць здраднік Іуда.
Акрамя канону ёсць месца і народнай традыцыі. Галоўная - фарбаванне яек і выпяканне велікодных кулічоў. Калі яны атрымаюцца пышнымі, варта чакаць шчасця і дабрабыту.
У перадвелікодныя дні - пятніцу і суботу - прынята канцэнтравацца на духоўным. Асвяціць святочную ежу можна будзе ў храмах у суботу, а таксама ў нядзелю раніцай пасля начной службы.















