3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
22 верасня - Сусветны дзень без аўтамабіля
Ініцыятыва павінна прыцягнуць увагу да праблем забруджвання паветра і змянення клімату. Вадзіцелям прапаноўваецца сёння адмовіцца ад асабістых машын і скарыстацца грамадскім транспартам, веласіпедам або самакатам.
Па традыцыі для вадзіцеляў праезд у гэты дзень Мінску бясплатны, пры прад'яўленні вадзіцельскага пасведчання і тэхпашпарта на аўтамабіль.
У паветры спецыялісты правядуць замеры канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў. Паводле вынікаў апошніх гадоў, колькасць шкодных выкідаў у Сусветны дзень без аўтамабіля памяншаецца ў сталіцы на 15-20 %. А па ўсёй краіне атрымоўваецца знізіць гэты паказчык да 200 тон.
У асабістай уласнасці беларусаў знаходзіцца больш за 3 млн легкавых машын, больш чым 140 тыс. грузавых, звыш 420 тыс. матацыклаў і мотаролераў і 10 тыс. аўтобусаў. І гэта не лічачы транспарта кампаній і прадпрыемстваў.
На 1 тыс. жыхароў у нашай краіне ў сярэднім прыпадае 330 легкавых аўтамабіляў. Больш за ўсё ўладальнікаў машын на захадзе Беларусі - у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.
Менш за ўсё аўто ў жыхароў Гомельскай вобласці і сталіцы. У Мінску такі невысокі паказчык з-за развітой сістэмы таксі, каршэрынгу і інфраструктуры для сродкаў персанальнай мабільнасці.