3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
ЦВК 3 лютага падвядзе вынікі галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі
Цэнтральная выбарчая камісія 3 лютага падвядзе вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі.
Пасяджэнне пачнецца ў 12:00. Анлайн-трансляцыя будзе даступная на сайце ЦВК. Заслухаюць інфармацыю старшыняў абласных, Мінскай гарадскі камісій па выбарах, вынікі галасавання. У пасяджэнні таксама возьмуць удзел акрэдытаваныя назіральнікі і СМІ.
Выбары Прэзідэнта адбыліся 26 студзеня. 86,82 % выбаршчыкаў прагаласавалі за Аляксандра Лукашэнку. Гэта вядома ўжо як тыдзень. На наступны дзень пасля асноўнага дня галасавання Цэнтрвыбаркам агучыў папярэднія вынікі.
На выбарах Прэзідэнта было створана 5325 участкаў для галасавання, з іх 207 - у бальніцах, санаторыях, дамах адпачынку і іншых месцах часовага знаходжання выбаршчыкаў, 12 - у воінскіх часцях. У кожным абласным цэнтры быў участак для галасавання грамадзян Беларусі, якія пастаянна пражываюць за межамі краіны і стаяць на консульскім уліку. 114 такіх нашых суайчыннікаў узялі ўдзел у выбарах і прагаласавалі.
За выбарамі ў Беларусі сачылі 486 замежных назіральнікаў з 52 краін свету. І ўсе яны далі высокую ацэнку падрыхтоўцы і правядзенню выбараў.
Выбары Беларусі прайшлі на падставе абноўленай Канстытуцыі і Выбарчага кодэкса, у тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам і каляндарным планам.
ЦВК ужо паведамляў - ад грамадзян і назіральнікаў не паступалі скаргі аб парушэннях выбарчага заканадаўства.
У краіне працавалі 331 замежны журналіст з 23 дзяржаў.
Сёння на пасяджэнні ЦВК разгледзяць яшчэ інфармацыю аб працы Цэнтра грамадскага назірання, а таксама аб працы з моладдзю ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў.
Фота: sb.by















