3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Мінскай вобласці рэйдавыя групы правяраюць гатоўнасць сельгасарганізацый да пасяўной
Падчас пасяўной патрэбен узмоцнены кантроль. У Мінскай вобласці правяраюць сельгасарганізацыі: як ідуць работы і ці ўсё ў парадку з тэхнікай і рэсурсамі.
Створаны рэйдавыя групы, у іх складзе - участковыя, супрацоўнікі ДАІ і эканамічнай міліцыі. Асаблівая ўвага надаецца захаванасці паліва, угнаенняў, насення і сродкаў абароны раслін.
Уладзімір Роўда, начальнік аддзела УБЭЗ УУС Мінаблвыканкама:
"Без увагі не застанецца ні адна сельскагаспадарчая арганізацыя вобласці. У прыватнасці, узмоцнены кантроль над захаванасцю насеннага матэрыялу, мінеральных угнаенняў, сродкаў абароны раслін. Праводзіцца работа па прадухіленні крадзяжу дызельнага паліва, якое вылучаецца на пасяўную".
У шматлікіх выпадках парушэнні выкрываюцца дзякуючы самім кіраўнікам гаспадарак - яны паведамляюць аб праблемах і ініцыююць праверкі.















