3.68 BYN
2.98 BYN
3.43 BYN
Беларускае радыё рыхтуецца адзначыць 100-годдзе
Беларускае радыё рыхтуецца адзначыць знакавую дату - 100 гадоў у эфіры. 15 лістапада 1925 года ўпершыню прагучалі словы: "Увага! Гаворыць Мінск!"
Сёння гэта сучасная медыяструктура. Штотыдзень радыё ў Беларусі слухаюць больш за 1,5 млн чалавек. За стагоддзе эфіру нацыянальнае радыё прайшло вялікі шлях, але, галоўнае, захавала высокі давер аўдыторыі. Беларускае радыё актыўна ўкараняе лічбавыя тэхналогіі, пашырае тэматычнае і рэгіянальнае вяшчанне.
Арганізатары першага Нацыянальнага конкурсу "РадыёТрыумф" адзначаюць высокую цікавасць да спецпрэміі. Да ўдзелу далучыліся не толькі прафесійныя журналісты, але і пачаткоўцы. Паступіла больш за 230 заявак.
Імёны пераможцаў у 17 намінацыях нацыянальнага конкурсу "РадыёТрыумф" назавуць 19 лістапада ў Вялікай зале Палаца Рэспублікі на ўрачыстым сходзе з выпадку 100-годдзя Беларускага радыё.















