3.72 BYN
2.92 BYN
3.38 BYN
Беларусь і Узбекістан падпісалі шэраг мемарандумаў аб супрацоўніцтве ў галіне культуры
Узбекістан зацікаўлены ў супрацоўніцтве з Беларуссю па падрыхтоўцы кадраў для сферы культуры. 5 лістапада ў Ташкенце прайшлі перамовы профільных міністэрстваў.
Размова ідзе не толькі наконт творчых спецыялістаў, але і тэхнічных. Краіне патрэбныя мастакі-аніматары, стваральнікі графічнага кантэнту. Таксама дамовіліся аб правядзенні Дзён культуры Узбекістана ў Беларусі.
"Менавіта тэхналогіі па лініі культуры і мастацтва зараз вельмі развітыя ў Беларусі. Ва Узбекістане пакуль вельмі мала такіх спецыялістаў, педагогаў амаль няма. Мы маем патрэбу ў дапамозе Беларусі", - адзначыў міністр культуры Узбекістана Азадбек Назарбекаў.
5 лістапада быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве і паразуменні паміж Дзяржаўным тэатрам музычнай камедыі Узбекістана і Беларускай дзяржаўнай філармоніяй. Замацавалі рашэнне аб сумеснай рабоце таксама кіраўнікі Вялікіх тэатраў.
Бакі дамовіліся таксама аб сумеснай рабоце ў кінематографе.















