3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Лукашэнка сустрэўся з Мін Аун Хлайнам у Прэзідэнцкім палацы ў Нейп’іда
Новую старонку адносін адкрываюць Мінск і Нейп’іда. Прэзідэнт Беларусі з афіцыйным візітам у М'янме. Першым у гісторыі двухбаковых кантактаў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з выконваючым абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Саюз М'янма, старшынёй Камісіі нацыянальнай бяспекі і міру Мін Аун Хлайнам у Прэзідэнцкім палацы ў Нейп’іда. Тут пройдуць перамовы ў вузкім і пашыраным складах.
Прэзідэнцкі палац з'яўляецца афіцыйнай рэзідэнцыяй і офісам Прэзідэнта М'янмы ў сталіцы. Будынак быў узведзены і адкрыты ў 2010 годзе. Прэзідэнцкі палац уключае 100 пакояў і выкарыстоўваецца выключна для правядзення нацыянальных цырымоній, дыпламатычных прыёмаў і ўрадавых пасяджэнняў.
Беларускага лідара да месца сустрэчы суправадзіў ганаровы эскорт з 54 коннікаў. Такое ў гісторыі пратакольнай практыкі М'янмы сустракаецца ўпершыню, што падкрэслівае асаблівы статус візіту.
Урачыстай атрымалася і сама цырымонія сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Мін Аун Хлайна. Кіраўніка беларускай дзяржавы вітала рота ганаровай варты, а аркестр выканаў гімны Беларусі і М'янмы.
Лідары нашых краін 28 лістапада абмяркуюць шырокі спектр перспектыўных кірункаў узаемадзеяння і рэалізацыю сумесных праектаў.
Падмурак двухбаковых адносін нашых краін пабудаваны. Апошнія гады адзначаны актывізацыяй кантактаў. Выконваючы абавязкі Прэзідэнта М'янмы наведаў Беларусь на старце гэтага года - лідары вызначылі канкрэтныя кірункі развіцця супрацоўніцтва. Сёння - зверка пазіцый. Кіраўнікі дзяржаў праводзяць двухбаковыя перамовы. Беларусь адкрыта да пашырэння ўзаемадзеяння ў розных сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Галоўным чынам гэта кааперацыя ў традыцыйна моцных для нашай эканомікі сферах: прамысловасці і сельскай гаспадарцы.















