3.72 BYN
2.92 BYN
3.38 BYN
Снежная лавіна накрыла групу лыжнікаў на гарналыжным курорце ў Аўстрыі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Групу лыжнікаў накрыла лавіна на гарналыжным курорце ў Аўстрыі, паведамляе Bild. 8 чалавек - у снежнай пастцы, 4 атрымалі лёгкія траўмы. Вышыня лавіны дасягнула двух метраў, шырыня месцамі - 200.
На курорце задзейнічаны 3 верталёты, некалькі горнавыратавальных атрадаў з сабакамі. Пошукі працягваюцца. Паведамляецца, што лавіна сышла па-за пазначанымі трасамі. Паводле слоў аператараў канатнай дарогі, яе маглі справакаваць самі лыжнікі, якія каталіся па-за зонай бяспекі.















