3.72 BYN
2.92 BYN
3.38 BYN
Беларусь і М'янма падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва на 2026-2028 гады

Беларусь і М'янма падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва на 2026-2028 гады. Гэта заявіў кіраўнік беларускага МЗС.
Максім Рыжанкоў у складзе беларускай дзяржаўнай дэлегацыі на вышэйшым узроўні правёў шэраг сустрэч з афіцыйнымі прадстаўнікамі М'янмы ў горадзе Нейп’ідо. На сустрэчы з саюзным міністрам замежных спраў М'янмы бакі адзначылі пазітыўную дынаміку і канструктыўны характар двухбаковых адносін. Абмеркаваны пытанні рэгіянальнага і глабальнага парадку дня, у тым ліку ў сферы міжнароднай бяспекі.
Максім Рыжанкоў таксама прыняў удзел у Беларуска-м’янманскім бізнес-форуме. Падчас перамоў беларускіх прадстаўнікоў з кіраўніцтвам профільных міністэрстваў М'янмы разгледжаны пытанні прамысловай кааперацыі, паставак сельскагаспадарчай, фармацэўтычнай, тэкстыльнай прадукцыі, а таксама падрыхтоўкі прафесійных кадраў.















