3.72 BYN
2.92 BYN
3.38 BYN
У Мінскай абласной бальніцы адкрыўся сучасны кабінет денсітаметрыі
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Мінская абласная бальніца папоўнілася ўнікальным абсталяваннем. Пасля рамонту адкрылі кабінет рэнтген-дыягностыкі, дзе ўстанавілі дэнсітаметр - самы сучасны памочнік у барацьбе з астэапарозам.
Галоўныя перавагі - абсалютна бязбольная працэдура, мінімальная прамянёвая нагрузка і высокая дакладнасць даследаванняў. Апарат здольны выяўляць хваробу на ранніх стадыях. Акрамя таго, ён дапаможа не толькі дыягнаставаць праблему, але і прадухіляць сур'ёзныя пераломы ў пацыентаў.















