3.72 BYN
2.92 BYN
3.38 BYN
Прадпрыемствы Беларусі выходзяць на рынак М'янмы: у Янгоне падпісалі кантракты на 9 млн долараў
У Янгоне праходзіць двухбаковы беларуска-м'янманскі бізнес-форум. Чакаецца падпісанне прамых кантрактаў больш як на 9 млн долараў. Гэта даволі хуткае збліжэнне бакоў, літаральна год прайшоў з моманту пачатку інтэнсіфікацыі адносін.
Беларуска-м'янманскі бізнес-форум стартаваў 27 лістапада ў пяць раніцы па мінскім часе. Чакаецца падпісанне больш за 16 дакументаў, якія спросцяць працу, у першую чаргу, экспартнага супрацоўніцтва.
У Беларусі вельмі прадстаўнічая дэлегацыя: "Інтэграл", МТЗ, МАЗ, Белшына і Беллакт, сыраробныя камбінаты, Магатэкс, і гэта няпоўны спіс.
Задача - наладзіць прамыя кааперацыйныя сувязі. М'янма - гэта вялізны рынак больш як 50 млн чалавек з вялікім упорам на аграсектара. Беларускі бок гатовы актыўна ў гэтым удзельнічаць.
Больш за тое, дамоўленасці будуць падпісаны паміж банкамі дзвюх краін, што моцна спросціць фінансавыя пераводы.















