3.69 BYN
3.02 BYN
3.52 BYN
Атмасфера вялікай падзеі: сустрэча лідараў Беларусі і Амана ў Палацы Незалежнасці
У Мінску пачнуцца перамовы лідараў Беларусі і Амана. У Палацы Незалежнасці - атмасфера вялікай падзеі. Для высокага госця - увесь дзяржаўны цырыманіял: ганаровая варта; афіцыйная цырымонія сустрэчы; перамовы ў вузкім і пашыраным складзе; заявы для СМІ, падпісанне двухбаковых дакументаў, накіраваных на пашырэнне партнёрства двух дзяржаў.
Чакаецца, што лідары абмяняюцца меркаваннямі па шэрагу актуальных рэгіянальных і міжнародных пытанняў, абмяркуюць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Плануецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў. Візіт Султана Амана праводзіцца ў кантэксце развіцця адносін паміж нашымі краінамі, пашырэння іх гарызонтаў у адпаведнасці з памкненнямі абедзвюх краін.
На парадку - рэалізацыя дамоўленасцяў, дасягнутых у снежні мінулага года падчас візіту Аляксандра Лукашэнки ў Маскат. Абмяркуюць перспектыўныя кірункі і шляхі паглыблення супрацоўніцтва ў розных сферах. Галоўны акцэнт - гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне.
Прапануем кадры ўрачыстай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі і Султана Амана (падрабязнасці ў відэа).