3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Лукашэнка акрэсліў найважнейшыя задачы, якія стаяць перад лясным комплексам Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
"Беларусь - краіна бязмежных лясоў, і той факт, што за гады незалежнасці іх плошча павялічылася амаль на мільён гектараў, гаворыць аб мэтанакіраванай палітыцы дзяржавы і вашым адказным стаўленні да сваёй працы, - гаворыцца ў віншаванні. - Вырасціць лес, своечасова яго нарыхтаваць і эфектыўна перапрацаваць - найважнейшыя задачы, якія стаяць перад лясным комплексам Беларусі. Прадукцыя дрэваапрацоўкі, вырабленая па самых сучасных тэхналогіях, знаходзіць пакупнікоў практычна на ўсіх кантынентах. І менавіта тут ёсць драйверы росту для галіны".
Прэзідэнт адзначыў, што апошнія гады рэспубліка перажыла нямала ўраганаў, ад якіх значна пацярпеў наш лясны фонд. "І сёння сваё прафесійнае свята многія работнікі лесу адзначаюць на працы, ліквідуючы ветраломы", - дадаў ён.
Асобныя словы падзякі Аляксандр Лукашэнка выказаў дзяржаўнай лясной ахове. "Якімі б складанымі ні былі ўмовы надвор'я, вам удаецца трымаць пад кантролем пажаранебяспечную абстаноўку", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Беларускі лідар упэўнены, што работнікі лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўчай прамысловасці найлепшым чынам справяцца і з наступствамі ўдараў стыхіі, і з новымі значнымі праектамі.
"Жадаю вам і вашым блізкім міру, дабрабыту і дабрыні", - пажадаў Прэзідэнт.