3.69 BYN
3.01 BYN
3.50 BYN
Лукашэнка: Мэта адна, глабальная - нікому не аддаваць свой рынак
Пра развіццё птушкагадоўлі ішла размова 3 кастрычніка ў Салігорску. Прэзідэнт быў у рэгіёне з рабочай паездкай. Але гутарка атрымалася куды шырэйшай. Задача для аграрыяў, якія завяршаюць сезон, замацавацца на ўзроўні ўраджаю збожжавых гэтага года. Што датычыцца вытворчасці мяса птушкі і яек, дзе мы адны з лідараў у рэгіёне, тут не без праблем. Беларусь разлічвае ў найбліжэйшыя гады адысці ад імпарту генетычнай сыравіны ў птушкагадоўлі. Важна, каб было сваё. Глабальная мэта - не аддаваць свой рынак. Гучалі і лакальныя даручэнні ўраду і кіраўнікам на месцах.
Нягледзячы на тое што візіт у Салігорск - вядомы прамысловы цэнтр - прадугледжваў вялікую размову аб птушкагадоўлі, толькі ёй Прэзідэнт прадказальна не абмяжоўваецца. Увага да Мінскага рэгіёна самая пільная ва ўсе часы, а зараз асаблівая і да працы новага губернатара - Міншчына завяршае азімую сяўбу (падрабязнасці ў відэа).