3.73 BYN
2.95 BYN
3.43 BYN
Лукашэнка назваў вынікі работы эканомікі ў 2025 годзе неадназначнымі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў вынікі работы эканомікі за мінулы перыяд 2025 года пакуль неадназначнымі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 16 кастрычніка на нарадзе аб праектах прагнозных дакументаў на 2026 год, паведамляе БЕЛТА.
На парадку дня мерапрыемства - праекты дакументаў па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, прагноз работы эканомікі і бюджэт на наступны год.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў гэтым годзе завяршаецца рэалізацыя шостай пяцігадовай праграмы. І да канца 2025-га трэба прыкласці неймаверныя намаганні, каб выканаць усе даведзеныя параметры.
"Пакуль карціна неадназначная, - сказаў Прэзідэнт. - З аднаго боку, ёсць відавочны вынік: стабільна растуць рэальная зарплата, агульныя даходы насельніцтва. Двойчы ў гэтым годзе ўдалося падняць пенсіі. У нас моцная нацыянальная валюта. Рэкордна павялічваюцца золатавалютныя рэзервы".
"З іншага боку, ёсць бягучы спад у шэрагу традыцыйных галін. Тры з пяці важнейшых параметраў прагнозу на гэты год не выконваюцца (пакуль), - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Валавы ўнутраны прадукт павялічыўся менш як на 2 працэнты за 8 месяцаў".