3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара ААН з 80-годдзем Арганізацыі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Антоніу Гутэрыша з 80-годдзем ААН. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
"Наша краіна прымала ўдзел у падрыхтоўцы Статута ААН і з гордасцю ўвайшла ў склад дзяржаў - заснавальніц Арганізацыі, альтэрнатывы якой не існуе і сёння. Таму беларусы адчуваюць адказнасць за захаванне яе моцнай і ўплывовай, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Неаднаразова даказаўшы сваю эфектыўнасць у пытаннях калектыўнага рэагавання на надзвычайныя гуманітарныя сітуацыі і садзейнічання развіццю краін свету, ААН нязменна застаецца найважнейшай пляцоўкай для перагавораў і пошуку аптымальных рашэнняў па пераадоленні глабальных выклікаў і пагроз".
"Чарговы юбілей нагадвае аб неабходнасці прадаўжаць гэту гістарычную місію, закладзеную ў 1945 годзе перамогай у Другой сусветнай вайне, і далей падтрымліваць Арганізацыю ва ўмацаванні міжнароднага міру і бяспекі. Рэспубліка Беларусь цэніць намаганні Арганізацыі і Ваш асабісты ўклад у справу прадухілення канфліктаў і захавання агульначалавечых каштоўнасцей, якія знаходзяцца ў аснове Статута ААН. Хачу цвёрда адзначыць, што ў гэтай складанай дзейнасці Вы заўсёды можаце разлічваць на падтрымку Беларусі", - запэўніў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Антоніу Гутэрышу далейшых поспехаў на карысць усяго чалавецтва.















