3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Кіраўнікі медыя М'янмы наведалі Белтэлерадыёкампанію
Аўтар:Рэдакцыя news.by
24 кастрычніка Белтэлерадыёкампанія сустракала калег з М'янмы. Кіраўнікі медыя ацанілі тэхнічнае абсталяванне студыйных павільёнаў, а таксама шматгадзіннае вяшчанне, 80 % уласнага кантэнту, сучаснае графічнае афармленне.
Асаблівую цікавасць выклікала работа адзінага ў Беларусі навінавага канала - "Першага інфармацыйнага", з якім дамовіліся супрацоўнічаць. Замежныя спецыялісты адзначылі высокую якасць беларускіх тэлепраектаў. Прадстаўнікі М'янмы выказалі гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы на аснове ўзаемных інтарэсаў.
Калегі запрасілі наведаць М'янму, каб пазнаёміць ужо з медыяідустрыяй сваёй краіны.















