3.67 BYN
2.98 BYN
3.46 BYN
Беларусь - сузаснавальнік і актыўны ўдзельнік ААН
Арганізацыі Аб'яднаных Нацый спаўняецца 80 гадоў! Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генеральнага сакратара Антоніу Гутэрыша з юбілеем ААН.
Менавіта ў гэты дзень у 1945 годзе свет стаў іншым - у сілу ўступіў Статут арганізацыі. Наша краіна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы гэтага гістарычнага дакумента, стаўшы адной з краін-заснавальніц і паўнапраўнай удзельніцай сусветнай дыпламатыі. І ўсе гэтыя восем дзесяцігоддзяў Беларусь застаецца на перадавой міратворчых намаганняў, прапануючы смелыя ініцыятывы і адстойваючы прынцыпы мірнага суіснавання.
У гонар юбілею ў Мінску, у зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, адбыўся ўрачысты сход. Кульмінацыяй свята стала спецыяльнае гашэнне дзяржаўнага паштовага знака, выпушчанага да 80-годдзя ААН.
Таксама ААН працягвае актыўную працу па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Беларусь дэманструе значны прагрэс у гэтай галіне (ужо выканана каля 80 % вызначаных задач). У агульным сусветным рэйтынгу краіна займае 32 месца сярод 167 дзяржаў.















