3.66 BYN
3.00 BYN
3.47 BYN
Юрыдычнаму факультэту БДУ - 100!
Аўтар:Стэфанія Віннічак
Якасць, традыцыі і прыярытэты - юрыдычны факультэт БДУ адзначае 100-гадовы юбілей. За векавую гісторыю яго выпускнікамі сталі больш чым 35 тыс. юрыстаў. Сярод іх звыш 80 дактароў юрыдычных навук, 84 заслужаныя юрысты, члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністры, дэпутаты і паслы. Сёння факультэт рыхтуе спецыялістаў па трох спецыяльнасцях - "правазнаўства", "эканамічнае права" і "паліталогія".
Ёсць асаблівы сімвалізм - пачынаць рэпартаж аб найстарэйшым факультэце краіны з музея землязнаўства, бо па даручэнні кіраўніка дзяржавы кожная прававая норма, прынятая ў парламенце, павінна зыходзіць, як кажуць, ад зямлі, а права - гэта і ёсць краевугольны камень дзяржаўнага будаўніцтва (гл. відэа).















