3.65 BYN
3.04 BYN
3.59 BYN
Лукашэнка праводзіць сустрэчу з ідэалагічным актывам і экспертамі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пазначыў сэнсы Дня народнага адзінства 17 верасня падчас вялікай сустрэчы з ідэалагічным актывам, гістарычнай і экспертнай супольнасцю, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт у пачатку сустрэчы падзяліўся сваім меркаваннем адносна Дня народнага адзінства - акцэнтаў, сэнсаў і нацыянальнай значнасці свята.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што гэта свята - даніна гістарычнай памяці беларусаў. Лёсавызначальная падзея адбылася ў гэты дзень 86 гадоў таму - пала жалезная сцяна, якая падзяляла народ на заходніх і ўсходніх беларусаў.
"Тэзіс гучыць пафасна, але небеспадстаўна", - заўважыў кіраўнік дзяржавы. Ён растлумачыў, што паход Чырвонай арміі таму і называўся вызваленчым. Чырвонаармейцы ішлі на дапамогу беларусам, якія вялі самаадданую барацьбу за сваю нацыянальную годнасць.
"Усе, хто быў на перадавой гэтай барацьбы, - нашы героі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Аднак, на думку Прэзідэнта, застаецца пад пытаннем, ці ўдалося беларусам у поўнай меры ўсвядоміць сэнс і нацыянальную значнасць даты 17 верасня, якую не так даўно вярнулі ў каляндар дзяржаўных свят.
"У гэта свята мы ж не проста гаворым пра гістарычнае ўз'яднанне і адзінства нацыі. Мы робім высновы. Будуем на вопыце мінулага будучыню", - заявіў кіраўнік дзяржавы.