3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Лукашэнка: Захаваць мір - значыць, быць годнымі спадчыннікамі пераможцаў
Аўтар:Кацярына Круталевіч
"Клянуся быць адданым свайму народу" - гэтыя словы ваеннай прысягі 23 мая прагучалі па ўсёй краіне ад навабранцаў вясновага прызыву. Разуменне задач, вернасць Радзіме, сур'ёзная фізічная і боепадрыхтоўка - тое, на чым стаіць сёння беларуская армія.
23 мая Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у цырымоніі прывядзення да ваеннай прысягі ў Печах (гэта адзін з найбуйнейшых навучальных цэнтраў Узброеных Сіл). Галоўнакамандуючы пагаварыў і з бацькамі прызыўнікоў, бо заўсёды "справа ў людзях". Моц і сілу арміі вызначаюць менавіта яны - адданыя роднай краіне вайскоўцы (гл. відэа).















