3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Прэзідэнт Беларусі: Моц і сілу арміі вызначаюць вайскоўцы, адданыя роднай краіне
Аснову моцы і сілы беларускай арміі складаюць людзі - вайскоўцы, адданыя сваёй Радзіме. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт і Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі прывядзення да ваеннай прысягі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў гэты асаблівы дзень тысячы маладых навабранцаў прымаюць на сябе высокую адказнасць - ахоўваць сучаснае і будучае сваёй краіны. Звяртаючыся да навабранцаў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Ваенная прысяга - гэта не проста высокія словы, рытуал або даніна традыцыі, а па-сапраўднаму дарослы і адказны крок. І не толькі ў вашым жыцці. Важна разумець, што, даючы свяшчэнную клятву краіне і народу, вы даяце яе свайму дому, сваёй сям'і. Вы кленяцеся беспярэчна выконваць загады камандзіраў, строга прытрымлівацца воінскіх статутаў, берагчы незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць, канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь".
"З гэтай мінуты ваша сумленне і закон прад'яўляюць да вас найвышэйшыя патрабаванні. Званне ваеннаслужачага абавязвае быць стойкім, адважным, верным абавязку і сваёй краіне", - прадоўжыў Прэзідэнт.















