3.72 BYN
3.02 BYN
3.39 BYN
Візіт дэлегацыі Зімбабвэ ў Беларусь стаў асабліва цёплым і плённым
Пагадненні, якія ўвойдуць у гісторыю развіцця двухбаковых адносін. Беларускі лідар абмеркаваў вынікі візіту афрыканскай дэлегацыі з калегам з Зімбабвэ. Дыялог прадоўжыўся літаральна да трапа самалёта. Эмерсан Мнангагва запрасіў Прэзідэнта Беларусі наведаць Зімбабвэ з візітам у адказ.
Лідары краін цёпла развіталіся. Эмерсан Мнангагва падзякаваў за выдатную арганізацыю візіту і запрасіў Аляксандра Лукашэнку ў найбліжэйшы час наведць з візітам у адказ Зімбабвэ. "Вялікі дзякуй! Я павязу самыя лепшыя ўспаміны", - сказаў на развітанне Прэзідэнт Зімбабвэ.
Аляксандр Лукашэнка асабіста праводзіў Эмерсана Мнангагву ў аэрапорт
Кіраўніка Зімбабвэ Аляксандр Лукашэнка праводзіў асабіста. Гэта жэст дыпламатыі, калі поціскі рукі мацнейшыя за кантракты, аб чым гаворыць і актывізацыя супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ, а таксама рост сувязяў з іншымі краінамі Афрыканскага кантынента.
Беларусь і Зімбабвэ падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва на 2026-2030 гады
Візіт дэлегацыі Зімбабвэ ў Беларусь стаў асабліва цёплым і плённым. Вынікі перамоў накіраваныя на ўзаемавыгаднае доўгатэрміновае супрацоўніцтва. Пры гэтым ужо сёння яны маюць важкае практычнае афармленне. Падпісаны пакет новых дакументаў. Сярод іх - адмена віз для дыпламатаў, пагадненні па лініі МНС і СМІ, узмацненне партнёрства ў ахове здароўя, развіццё двухбаковага турызму. Прапрацавана дарожная карта стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства Беларусі і Зімбабвэ да 2030 года. Для нашых кампаній адкрыты магчымасці для ўдзелу ў здабычы мінеральных рэсурсаў Зімбабвэ. Асноўная мэта, якую ставяць перад сабой бакі на найбліжэйшы час, - выйсці на ўстойлівы тавараабарот 100 млн долараў. Аб гэтым і не толькі заявіў Аляксандр Лукашэнка пасля афіцыйнай часткі перамоў з Прэзідэнтам Зімбабвэ.
Беларускі лідар аб выніках перамоў

"Мы гатовы аказаць садзейнічанне Зімбабвэ ў стварэнні комплекснай сістэмы аховы здароўя, пастаўляць з Беларусі медыцынскія прэпараты і спецыяльнае абсталяванне, каб вырашыць праблему аказання медыцынскай дапамогі дзеткам, жанчынам і ўсяму насельніцтву Зімбабвэ", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Вы вывучылі нашу сістэму аховы здароўя. Яна вам спадабалася, паводле маіх звестак. І вы гатовы яе выбудаваць у Зімбабвэ з нашай дапамогай. Мы гатовы вам у гэтым садзейнічаць", - запэўніў Аляксандр Лукашэнка.
"Падпісаны пакет двухбаковых дакументаў. У яго аснове дарожная карта на 2026-2030 гады, у якой улічаны ўсе ключавыя сумесныя праекты ў розных сферах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Мы дамовіліся стварыць камісію на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Яна стане стратэгічным механізмам высокага ўзроўню, які дазволіць каардынаваць работу ўжо дзеючых сумесных камісій і камітэтаў", - сказаў беларускі лідар.
Па яго словах, адпаведны праект пагаднення будзе падрыхтаваны да яго візіту ў адказ у Зімбабвэ.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што падчас візіту Эмерсана Мнангагвы ў Беларусь дасягнуты значныя вынікі. Гэтаму папярэднічала вялікая работа ўрадаў, профільных міністэрстваў, рэгіянальных улад і кампаній.
"Але я хачу выказаць шчырую ўдзячнасць менавіта Вам за вялікі асабісты ўклад у развіццё стратэгічных адносін сяброўства і братэрства паміж народамі Беларусі і Зімбабвэ. Перакананы, з такой падтрымкай мы яшчэ больш актыўна будзем нарошчваць тавараабарот, ствараць сумесныя перспектыўныя вытворчасці, адкрываць новыя рынкі як у Афрыцы, так і ў Еўразіі", - падкрэсліў беларускі лідар.
Апошнімі гадамі Мінск і Харарэ прыкметна актывізавалі дыялог. Аляксандр Лукашэнка наведаў з дзяржаўным візітам Зімбабвэ ў пачатку 2023 года. Ён стаў паваротным. Тавараабарот вырас на 55 % ужо ў наступным годзе. А сумесныя аграрныя праекты і падпісаныя мемарандумы - толькі пачатак будучай аб'ёмнай работы.