3.77 BYN
2.82 BYN
3.21 BYN
Атакаваны аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай з Беларусі - што вядома
Аўтар:Анастасія Бенедзісюк
17 чэрвеня раніцай пад Бранскам была ўчынена атака УСУ на аўтобус, які перавозіў падлеткаў з Рэчыцы. У асноўным гэта гульцы футбольнай каманды. Іх у суправаджэнні дарослых везлі ў трэніровачна-аздараўленчы лагер у Геленджыку.
У выніку ўдару дрона 1 чалавек загінуў, 8 чалавек пацярпелі. Паводле інфармацыі, 6 пацярпелых знаходзяцца ў бальніцы. Сярод іх 5 дзяцей, 1 дзіця знаходзіцца ў цяжкім стане. Таксама ў цяжкім стане шпіталізаваны і трэнер-выкладчык.
Удар у пасажырскі аўтобус з беларусамі прыпаў на пярэднюю правую частку, асноўныя пацярпелыя – тыя, хто сядзеў менавіта там. Ужо па першых фота бачна, што дзейнічалі прыцэльна і наўмысна па мірных людзях (гл. відэа).















