3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Павільён Беларусі адкрыўся на выставе ў Шанхаі
У Шанхаі працягвае працу VIII Міжнародная выстава імпарту. Беларусь прывезла нацыянальны павільён.
Лён - беларускае золата
6 лістапада пачынае працу Беларуская нацыянальная экспазіцыя. Штогод павільён абнаўляецца. У 2025 годзе - асноўны акцэнт на лён.
Яго па праве можна назваць беларускім золатам. Наша краіна - адзін з найбуйнейшых вытворцаў ільнянога валакна, а прадукцыя з лёну ў свеце прызнана ўнікальнай і якаснай. У цырымоніі адкрыцця ўзялі і члены афіцыйнай беларускай дэлегацыі.
Павільён не толькі месца для прэзентацыі эканамічнага і інвестыцыйнага патэнцыялу. Беларускі повар Антон Каленік уваходзіць у топ-200 лепшых шэф-павароў свету, ужо не першы год гатуе для гасцей нашай экспазіцыі нацыянальныя стравы Запланаваны і майстар-класы. Культурны патэнцыял прадэманструюць "Харошкі". Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны ансамбль раскрые новыя грані ўнікальнага беларускага кода.















