3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Якой будзе чацвёртая ветка Мінскага метрапалітэна
Аўтар:Рэдакцыя news.by
У Мінску з'явіцца новая кальцавая, але ўжо пад зямлёй. Праект кругавой чацвёртай веткі Мінскага метрапалітэна - у распрацоўцы архітэктараў.
4 участкі, 6 перасадачных станцый будуць прадугледжаны на гэтай лініі. Ажыццяўляць перавозку пасажыраў будуць сучасныя саставы. Траса кальцавой у асноўным пройдзе ўздоўж другога транспартнага кальца. Уводзіць у эксплуатацыю новую лінію падземкі будуць паэтапна.
На новыя рэйкі становіцца і рух у бок нацыянальнага аэрапорта. З Мінска-Пасажырскага туды будуць хадзіць хуткасныя цягнікі. Маштабнае будаўніцтва паблізу Смалявіцкага раёна пачалося. На ўчастку ідуць падрыхтоўчыя работы. Чакаецца, што агульная даўжыня маршруту складзе 42 км, час у дарозе - 30 хвілін.















