3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Дні культуры Беларусі працягваюцца ва Узбекістане пры поўным аншлагу
Найбуйнейшы цэнтр каляровай металургіі - горад Алмалык - апладзіруе беларусам. Ва Узбекістане другі дзень аншлаг - выступаюць Уладзімір Громаў, Анастасія Масквіна, Аляксандр Гелах, "Чысты голас", "Белыя росы", "Купалінка", салісты аркестра імя Жыновіча.
Перад пачаткам канцэрта гледачы дакрануліся да беларускай спадчыны. Народныя ўмельцы правялі майстар-класы.
Раніцай 5 лістапада ў Ташкенце прайшла сустрэча міністраў культуры дзвюх краін. Падпісаны мемарандумы аб супрацоўніцтве.
Алмалык - горад металургаў. Дэлегацыя Беларусі на чале з міністрам культуры наведала горназдабыўныя прадпрыемствы і ўбачыла нашы БЕЛАЗы ў справе. У Алмалыке здабываюць золата, серабро і іншыя карысныя выкапні.
У 2025 годзе чакаем у Беларусі Дні культуры Узбекістана. Традыцыю вырашана аднавіць.















