3.68 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Вільнюс папросіць Мінск дазволіць грузавікам вярнуцца ў Літву
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Вільнюс звернецца да Мінска з просьбай дазволіць грузавікам вярнуцца ў краіну. Пра гэта заявіла прэм'ер Літвы пасля пасяджэння ўрада.
Напярэдадні літоўская асацыяцыя аўтаперавозчыкаў запатрабавала тэрміновых мер ад літоўскіх улад. Калі сітуацыя не зменіцца, не выключаны пратэсты. Нагадаем, амаль 5 тысяч літоўскіх грузавікоў і паўпрычэпаў захраснулі ў Беларусі пасля таго, як Вільнюс зачыніў пагранпераходы. Наступствы гэтага прастою ўдараць па 35 тысячам чалавек. Страты за месяц перавозчыкі ацэньваюць у суму каля 70 мільёнаў еўра, а агульныя страты могуць дасягнуць мільярда еўра.















