3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Да 70-гадовага юбілею БДАТУ атрымаў новыя лабараторыі і модульны трэнажор трактара
Беларускаму дзяржаўнаму аграрнаму тэхнічнаму ўніверсітэту ў 2024 годзе споўнілася 70 год. Да юбілею ВНУ атрымала ад заводаў Мінска новыя навучальныя лабараторыі.
У адной з аўдыторый ад МТЗ усталявалі модульны трэнажор трактара. На ім студэнты могуць паспрабаваць сябе ў кіраванні машынай. Гэта дакладная копія, толькі яна знаходзіцца ў памяшканні.
Кошт усяго абсталявання складае больш за 200 тыс. рублёў. Дарэчы, такія трэнажоры ўсталяваны і ў іншых аграрна-тэхнічных каледжах Беларусі.